Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Аб пашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 14 сентября 2018 в 13:42, Обновлено 14 сентября 2018 в 17:24

«АБ ПАШЫРЭННІ МАГЧЫМАСЦЯЎ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ

НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ВА ЎСТАНОВАХ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ».

       У адпаведнасці з пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.02.2018 №02-02-18/1672/дс «Абпашырэнні магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі», у Вас ёсць магчымасць пры камплектаванні груп на 2018/2019 навучальны год выбраць мову навучання (рускую, беларускую) для сваіх дзяцей. 

            Вашы пажаданні будуць максімальна ўлічвацца пры камплектаванні груп. 

      У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, што дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў. 

      З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей для фарміравання асобнай групы ў дашкольнай установе адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі на беларускай мове.

  Аналіз развіцця сеткі ўстаноў (груп) дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання                      на 01.09.2018г.

Рэгіён

Поўная назва ўстановы дашкольнай адукацыі

Паштовы адрас установы дашкольнай адукацыі

Колькасць груп ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Колькасць выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Веткаўскі

гарадская мясцовасць

сельская мясцовасць

усяго

у тым ліку з беларускай мовай навучання і выхавання

усяго

у тым ліку ў групах з беларускай мовай навучання і выхавання

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Данілавіцкі дзіцячы сад – пачатковая школа”

 247125 Веткаўскі раён,             аг. Данілавічы,                       вул. Маладзёжная, 40

2

2

43

43

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яноўскі дзіцячы сад – базавая школа Веткаўскага раёна”

 247134 Веткаўскі раён,             аг. Янова,                               вул. Школьная, 1

1

1

5

5

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўскі  дзіцячы сад – пачатковая  школа Веткаўскага раёна”

 247128 Веткаўскі раён,             аг. Навасёлкі,                         вул. Пралятарская, 1

2

2

34

34

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.