Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
С окончанием учебного года!

У Новы год без правапарушэнняў!

Дата: 3 января в 14:21, Обновлено 3 января в 14:25
80 просмотров

У Новы год без правапарушэнняў!

У Новы год без правапарушэнняў!

У рамках прафілактычнай акцыі "У Новы год без правапарушэнняў" работнікі Веткаўскага раеннага падраздзялення МНС правялі ўрок бяспекі і экскурсію ў пажарную частку навучэнцам пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 горада Веткі імя А. А. Грамака".

У гульнявой форме хлопцы паўтарылі, як у выпадку надзвычайнай сітуацыі выклікаць службу выратавання, якія небяспекі характэрныя толькі ў зімовы перыяд, успомнілі правілы паводзін на лёдзе, аб небяспецы піратэхнічных вырабаў. Тэатр-экспромт з героямі мультфільма "Чароўная кніга" вельмі спадабаўся хлопцам, кожны змог адчуць сябе артыстам. У канікулярны перыяд такія мерапрыемствы ўжо сталі традыцыяй для ратавальнікаў. Бо галоўная мэта для іх-гэта навучыць маладое пакаленне правілам бяспекі жыццядзейнасці, каб у далейшым знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей. У завяршэнне ўсе без выключэння атрымалі сувеніры і наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.