Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Schools.by приносит свои извинения за возникшие технические неполадки.

#мчс# ветка# адзіны_дзень_бяспекі #

Дата: 5 сентября в 14:45
14 просмотров

Ветка.Адзіны дзень бяспекі!

У Веткаўскім раёне працягваюцца акцыі пад назвай «Адзіны дзень бяспекі» і «У цэнтры ўвагі – дзеці!». І калі першая чарга мерапрыемстваў ахапіла ў большай ступені дарослае аўдыторыю, то сёння ратавальнікі ўшчыльную працуюць са школьнікамі. Урокі бяспекі, якія ўключаюць у сябе тэматычныя гульні, віктарыны, конкурсы, прайшлі ва ўсіх установах адукацыі. Практычная частка ўрокаў мела на ўвазе адпрацоўку плана эвакуацыі са школы. Навучэнцы, двойчы ў год адпрацоўваюць план дзеянняў пры экстранай эвакуацыі, беспамылкова выконваюць усе маніпуляцыі, чаго не скажаш аб тэхнічным персанале. Дарослыя, як ні дзіўна, нашмат часцей паддаюцца паніцы. Немалаважную ролю ў высокай падрыхтоўцы дзяцей адыгрывае і той факт, што работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС вельмі шчыльна працуюць са школай. Сістэматычныя сустрэчы з хлопцамі робяць веды апошніх у пытаннях пажарнай бяспекі фундаментальнымі, а навыкі адпрацоўваюцца да аўтаматызму.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.